Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Напраўду — сапраўды. A Стахван i напраўду caбраўся з'ехаць адсюль. Напуціць — наставіць; яшчэ — нацкаваць. Хоць ты яго напуць, а то нікога ня слухаіцца. Сабаку напуцяць, дык свайго можаць узяць. Напушчонік— хто напускаецца, чапляецца. Што ты да мяне, напушчонік, чэпішся? Напытаць— даведацца. Хадзіла ў сяло напытаць, можа, дзе хату прадаюць. Наразуміць — навучыць, падказаць. Нехта наразуміў яе напісаць. Нараснік — кустоўе, зараснік. Усё зарасло гэтым нараснікам — не прайсці. Нараток — сплеценая з вялікімі вочкамі торба, куды клалі каню сена (аброк). На чужы раток не накінеш нараток. Нарва— няпрошаны чалавек, нахабнік. Нарвецца нейкая нарва — i кукуй. Нарок — нараканне, дакаранне. Хоць бы нарок які быў, усё малако прынялі. Нарошч— паўтор, заход, раз. Як Салівея хавалі, хаўтуры ігралі ў два нарошчы. Нарэдчас — зрэдку. Нарэдчас дык i добра троху выпіць, думкі перамяніць. Хоць нарэдчас згадзіцца ягоная помач. Насатка — насоўка. Хоць насаткай вытрыся. Наследаваць— наслядзіць, пакінуць сляды. Толькі падлогу памыла, а ён раз — i наследаваў. Насоў— апранаха, халат. У мяне насавоў балесь ведаіць колькі. Насоўма — нахабна, жывасіллю. Ніхто яго ня просіць, а ён сам насоўма лезіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зехаць, наразўміць
5 👁
 ◀  / 390  ▶