Наспарыць — урадзіць. I ягадаў i грыбоў наспарыла гэтым годам, дзякаваць Божаньку. Настоліць — пакласці столь. Столь настолілі, падлогу паклаў — хата гатова. Насупа— сярдзіты чалавек. Такі стаў насупа, што забыўся, калі ўсміхаўся. Насушнае — слабое, струхлелае. Страха саламяная, ён яе расхінець i ўлезіць, усё такоя насущная было. Насыціць — накарміць, здаволіць. Усіх насыціла, дык за працу. Наські — тутэйшы, свой. Ён чалавек наські, яму можна давяраць. Гэта нейкі ня наські — чужы, наезджы. Насявацца — самасеіцца. Крапіва насяваецца, тады гарод глушыць. Наталкавацца — пагутарыць. Нагаварыліся, наталкаваліся, a нічога ня выталкавалі. Натаптаны — у слядах, наследжаны. Глядзь, аж снег натаптаны, нехта быў ноччу. Наткнуцца — сустрэцца, адведаць. Хай бы ты ка мне, сваціца, наткнулася. Натрывожыць — расхваляваць, растрывожыць. Толькі маю душу натрывожыў. Наўгадзь— наўздагад. Наўгадзь узяла парасёнка з каша. Гаворыць абы-што наўзгаць. Наўгрунь — бягом. Бяжыць у Вушачу бягомбягом, наўгрунь. Як пабег наўгрунь, дык я яго й недаждала. Наўзмаш — з размаху. Як ляснуў кулаком наўзмаш, аж стол падскочыў
Дадатковыя словы
насўпа
5 👁