Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Наўра — навалач, нежаданыя, нечаканыя находжыя. Як ехаць трэба збірацца, дык прысуніцца якая наўра — ня выгнаць. Наўскапыта — наўскач, з усіх ног. Коні нясуцца наўскапыта, даганяюць уцекачоў. Наўскасік — наўскасяк. Пашла цераз луг наўскасік. Наўсцяж— бегчы адзін за адным. Як пабеглі наўсцяж, дык i канца не відаць. Націнаць — напіраць, настойвацъ. На мяне банька націнаў, каб я на вёсцы застаўся. Націшка—употайкі, крадком. Тады яны націшка міржкамі (на мігі) згаварыліся. Нацяжку — цяжарная, якая хутка народзіць. Калі там што было, a яна ўжо нацяжку. Начарадзіцца — начапурыцца, прыбрацца. Як начарадзіцца, дык не пазнаіш, куды тая старась дзяецца. Начніцы — бяссонне. Начніцы сягоння на ўсіх напалі, ніхто ні на во лас не заснуў. Нашармачка— надурніцу, дарма. Усёжыццётак i пражыў нашармачка, нідзе не натужыўся, акрамя як за вуглом, перабраўшы літітняга. Нашушэрыцца— наставіць поўсць. Кот са страху ўвесь нашушэрыўся. Нашчачком — нашча. Нашчачком да споведзі ходзяць. Небыльнща — небыліца. У небыльніцы й бык можаць ацяліцца. Невірутны — невыносим. Гад невірутны, яшчэ насміхаіцца. ЮЗ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

натўжыўся, нацяжкў, невірўтны
4 👁
 ◀  / 390  ▶