Невыводнае — бесперапыннае. У іх п'янкі невыводныя, адно толькі й ўмеюць, што жлукціць. Недалужны, недалуга — няспрытны, цельпукаваты. Недалужны трапіўся ей мужык, з ім толькі мух лавіць. Недамаўлянкі — намёкі. Што ты ў недамаўлянкі гуляіш — кажы як ёсь. Недамоглы — слабы, хворы. Дзед саўсім недамоглы зробіўся. Недалека — дуракаваты. Сын у іх ціхі, паслухмяны, алі трохі недалека. Недаробак — няспрытны, ні да чога не здатны, недапечаны. Во ўжо недаробак — усё з рук валідда. Недаткнёнка— недачэпа, недатыка. Будунедаткнёнкаю ca сваей даёнкаю. Некальства — адсутнасцъ часу, клопат. 3-за гэтага некальства й з хаты не выйдзілі. Некарысны — незайздросны, ненаглядны. Бульба такая некарысненькая ўрадзіла. Немал — адваротнае помачы. Такая ломал горш немалы. Непамыслы, непамысловы — недарэчны, няпутны. Як жыцдё непамыслае, дык нілому ня рад. Непераліўкі, неўпераліўкі — непрыемнасць, бязвыйсце, бяда. Як якія непераліўкі — ён у кусты. Кот на мышыну напаў, ей неўпераліўкі. Непрыхільная — няўважлівая. Дужа непрыхільная нявестка папалася. Непрыядідда— нервавацца, хвалявацца. Зунукамі толку мала, брат непрыяціцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянкі
25 👁