Неразлійвада — дужа цесная дружба, прыяцельства. Ён з ім неразлійвада, адзін без аднога нікуды — ні ў хлеў, ні за хлеў. Несамадраненькі — нягеглы. Мужык у яе несамадраненькі, i з канём не саўладаіць. Несклямяжны — няскладны, нязграбны. Хоць несклямяжны, ды сам сабе важны. Неслух — непаслухмяны. Неслуху хоць вуха выварачавай, не паслухаіцца. Неўваротны — непаваротлівы, марудлівы. Рыба станіць сытая, неўваротная. Неўда— плакса, руша, нюня. Як уродзіцца неўда, дык да сівой барады румзаіць. Неўзабаўны— хто неўзабаве з 'явіцца. Неўзабаўны госць — тут i ёсь! Неўзнаку— няцяжка, незаўважна, непрыкметна. Неўзнаку ей сынка пракарміць. Неўспадзеўкі— неспадзявана. У нас у дарозі неўспадзеўкі брыка паламалася. Неўступака— упірысты. Ён i задзірака, ён i неўступака, гора з ім. Нехуютанькі — нічога. Ніхуютанькі ня будзіць з гэтага рая. Нёцель — карова, якая не цялілася; яшчэ — npa маладзіцу. I ў гэтай нецелі нешта прыкмецілі. Нецярпёха — нецярплівая. Прыбегла нецярпёха, дай ёй усё й адразу. Ніжыня — супрацьлеглае вышыні. Зробіў мне зэдлічак пад ногі вось такенечкай ніжыні. Нізь — нізіна, нізкае месца. Там самая нізь, што ні пасей — вымакніць
Дадатковыя словы
неўзнакў
4 👁