Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Нікаць — дападацъ, шныпарыцъ. Так i нікае па кутках, каб дзе што вынюхаць. Ніўё — жніўё, лугавіна. Яно па ніўю жатае, там не касілі. Нішцяк — нішто сабе, добра. I ў бедных гасцях жывату нішцяк. А ён нішцяк хату паставіў. Ніякі — кепскі, шкодны. Малец ейны такі ўжо ніякі, толькі шкоды й пілнуецца. Новіна — ежа навага ўраджаю. Сягоння на вячэpy новіна. Новая новіна на старое бруха. Нораст — траст. Рыба на нораст ідзець. (Так i хочацца патлумачыцъ — на рост.) Норат — трат. Норат трэба ўмець паставіць, каб рыба ў яго пашла. Носкае— моцнае (пра вопратку). Носкае носіва, надоўга хваціць. Нотны — манерны. Яна паненка нотная — без хвігі не да носа. Нудзщца — сумавацъ. Парасё, адсаджанае ад свінні, нудзіцца. Нура — пара, яміна. Мышына ў нуру, i кату насс.ру. Лісіца шусь у нуру — i хвастом накрылася. (Ныркі недзе блізка, а таксами ўнурыцца, унурыцъ галаву, пануры, заканурак.) Нэдны — замараны, саслаблы, занудлівы. Ня столькі бедны, колькі нэдны. (Відаць, ад нэндзы.) Нюшок— узятаяўтры пальцы мука, соль, крупы, шчопаць. Солі адзін нюшок, i досіць. Нявогледдзю — хутка, не азіраючыся. Ваўчыца як ляснула зубамі, той ходу, ляцеў нявогліддзю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 390  ▶