Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Нявывалака — лежабока, гультаяваты, размазняваты. Нявывалака на хаду спіць, у яго ў році ведер начуіць. Нядбаліца— гулътай, хто не дбае. A п'яніца-нядбаліца красу маю выпіў. Нямтур— нямы, нямко. Маўчыць нямтур, толькі вачмі лыпаіць. Нямудраны— несамавіты, няхітрьі. Нямудранымі сеткамі рыбу лавілі. Няпошлы, недапошлы — недалужны, слабы, ніякаваты, непаваротлівы, нязграбны, нехлямяжы. У гаспадарцы заўсёды працы завал, а мужык у яе няпошлы. Такі недапошленькі малец, ажно шкада яго. Няпутны, непутны — бесталковы, які адбіўся ад рук. Не дай Бог няпутных дзяцей. Нясенне — калі курыца гатовая знесці яйка. А такая была дзікая, а то нікога не баіцца курка, грабянёчак ужо красны — к нясенню збіраецца. Нясноты, нясноцце — нешта надуманае, няпэўнае. Сваімі дурнымі няснотамі ты мне галаву затлуміў. Нястоцце — кволае, слабое, недарэчнае. Усё нястоцце сабралася. Няўсхолае — зерне, якое не ўзыходзіць. Пшаніцу засеялі, алі ж зёрнеткі няўсхолыя. Няхлюй — неахайны. Такі няхлюй, быццам у хлеві рос. Пабаешка, пабайня, пабойка — палка з вузляком на канцы. А там пад алешкаю Стаіць баба з пабаешкаю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нямўдраны, пяніца
2 👁
 ◀  / 390  ▶