Пабасцяка — блудлівы, памаўза. Ой, мамачка, я прапала, Любіць мяне хто папала — I рускія, i палякі, I ўсякія пабасцякі. Пабераззе — нешта нязграбнае. У яго рукі, як пабераззя. Пабрахушка— показка абразлівага ці фрывольнага характару. Скажы хоць што добрае, знадакучылі мне твае пабрахушкі. Павароніць — пацікавіцца, паназіраць. Пашла паглядзець, за чым людзі стаяць, каля крамы павароніла. Паверх, павершачку — вышэй, зверху. Паверх іх ёсь болыныя дзеці, яны вішні шчыпюць. Павершачку кілбасу адрэжу й ем. Павечка — вейка, раснічка; яшчэ — накрыўка. Загадай, з якога вока павечка зляцела? I ў скрыні, i ў труны таксама павечка. Паветрыць — праветрыць. А дзед бабу паважаў, На папары навязаў: А няхай баба паветраіць, A можа ж, яна палепшаіць. Паветрыя — паветра. Зроб прадушыну, каб паветрыя праходзіла. Павідну — пикуль светла, засветла. Я свіней павідну накарміла. Пагадзіць— пачакаць. Хай сягоння яна пагадзіць троху, заўтра аддам. Пагалець — пажыцъ у бядзе, пагаладаць. Пагалела б, гады б знала, а то ей матка прэць i прэць
Дадатковыя словы
павіднў
2 👁