Па гарла — па горда, досыцъ. Мне тваёй ласкі па гарла хапіла. Пагарышча — месца, дзе згарэла будыніна. На пагарышчы вазьмі зямлі. Паглядзіны — узгледзіны, сватанне. Прыехалі сваты на паглядзіны. Пагніль — падгнілыя ў вадзе ламачыны, палкі. Адна пагніль ля возіра ляжыць. Пагоднікі — дзеці, якія нараджаюцца штогод. У Рыпіны аж трое пагоднічкаў, хватаіць клопату маладзіцы. Пагонь— атожылле, памаладзь. Вішніна пагонь дала. Пагробкі — каласы з саломай пасля жніва, згрэбленыя на іржышчы. Адных пагробкаў як ня воз набрал!. Пададэнне — самае дно. Верніць усё з пададэння, нешта знайсці хочаць. Паданак — міласціна. 3 паданкаў раз'ясіся як шыла. Падаўкія — дровы, якія паддаюцца сякеры. Падаўкія дровы лёгка біць. Падбародавіч — падбароддзе. Так раз'еўся, аж тры падбародавіча вісяць. Падбіцца — падкаціцца, паддобрыцца. Заюрыла ей падбіцца пад мужыка чужога, каб адбіць, сучка гэткая. Падбочніца — каханка, палюбоўніца. Фроська ў начальніка падбочніцай была, мела чым зарабляць. Якая-ніякая, a падбочніца трэба — усё весялей. Падорушша — падчарэўе (у свінні). На пабрушшы сала ў палец тоўсці
Дадатковыя словы
падбрушша, разеўся, разясіся
5 👁