Падвячорак — падмацунак перад вячэрай. A Хадора падвячоркавала, Назад ногі пазаторкавала. A Рыпіна пазавідавала, Назад ногі пазакідавала. Падграбалы— хапугі, сквапнікі. Усегэтыпадграбалы, што хапалі жыдоўская (у час ваты). Паддол — падпамосце. Капусты бочку нашыткаваў i ў паддол паставіў. Пад'ехаць — задобрыць, падмазаць, даць хабар. Праўды ў судзе ня знойдзіш — тут пад'ехана. Паджары — падцяты. Спрытны, як вецер, як воўк, паджары. Паджога — сухія трэсачкі, смалячкі на распал печы; яшчэ — хто падторкваецца недарэчы над руку. Наскіпаў лучынак на паджогу. Узяла скавараду ў рукі, а ён, паджога гэты, пад руку жох. Паджыгала — жвавая, хуткая. Паджыгала бегла жыг-жыг. Падзапар — запар, засаб. Сем начэй падзапар пілнаваў злодзю. Падзённікі — падзённыя работнікі, падзёншчыкі. У іх ўсё лета падзённікі робілі. Падзюркаваціцца — падрацца, пабіцца дзюркамі. Уся страха падзюркавацілася, перакрываць давядзецца. Падкачаць — падгадаваць. Каб Бог здароўя даў, троху б унучку падкачала. Падкрадаць — патрошку, нясмела красці. Дык я падкрадаваю сена карові. Падлавудзіць — падпілнаваць, вычакаць зручны момант, нешта ўхапіць, украсці. Ня жыў, каб не пад
Дадатковыя словы
падехана, падехаць, падлавўдзіць
3 👁