Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
лавудзіць што. Вось я яго й падлавудзіў на хлусні. (Яўна ад вуды.) Падлёткі — маладыя птушкі. I падлёткі сабраліся ляцець у вырай. Падляпішча, падляпак — ніжняя сківіца (звычайна, у парсюка). Такое ў парсюка падляпішча, аж страшна, таз квашаніны можна наварыць. Пачашы свінні падляпак, хай супакоіцца. Падмуроўка— падмурак, фундамент. Падмуроўка трывала, а так хата даўно б у зямлю пашла. Падмызнік— падхалім, дагоднік. Язык у падмызніка лепі за рамізніка. Паднадолак — падшыты падол. Яна так абнасілася, што паднадолкам падлогу мяцець. Падножнае — у сё, што расце. Певінь есь усё падножнае, як індык, непераборлівая жывацінка. Паднябенне — скляпенне ў печы; яшчэ — нёба ў чалавека. Агонь паднябенне ліжаць. Яблык такі горкі, аж паднябенне скрабець. Падпуззе— падчарэўе. Дзеўку ўзяў сабе з Загуззя, у яе чорнае падпуззя. Падрабяззе — звычайна мужчынскі «струмант» так называюць. Схавай сваё падрабяззя, людзі ж кругом. Падсанкі — ніжняя сківіца; яшчэ — невялічкія сані. Ад злосці аж падсанкі падцяў. Як цмыгнуў у падсанкі, дык ён — кулік вобземлю. Што на санях, што на падсанках, глядзіш, i перавязлі ўсю запасіну. Падсеіваць — сеіцца, імжыць. Дождж ідзець, дождж ідзець I падсеіваіць. ш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 390  ▶