У сякая шантрапа Ўсё падсмеіваіць. Падскрэбіш — перапечка з цвета, наскрабанага на дзяжы; яшчэ — апошняе дзіця ў старых бацькоў. Хоць падскрэбіш спячы — душу адвесці. Вось табе й вось, у іх падскрэбіш знайшоўся. Падсмеценне — калі б'юць масла, на дне асядае накшталт смятаны. Г эта масла зробілася жоўтая, i падсмеціння німа. Падсмішка — пакепліванне, кпіна, падколванне. Падсмішку яму зробілі, гладка спанталычылі чалавека. Падстолле — месца над опалом. Стол поўны, i падстолля поўнае. Падструнаваты — стройны, паджары. Ага, падструнаваты, што з-пад жывата ног не відаць. Падсыкаваць — нацкоўваць, падбухторваць, падбіваць, над 'южвацъ. Што ты яго падсыкаваіш, i так добрая цаца. Так i падсыкаваіць яго, як змяя, каб на мяне зверам глядзеў. Падумка — задума, думка. Навіць i ў падумцы не было нічога. Падуросткі — падлеткі. I падуросткі пачалі нарэшце за розум брацца. Падхартаны — падцягнуты, стройны. Падхартаны мужчына, ня тое што гэты цабэрак. Падхвоснік — прыхвасцень, падхалім, падпявала. Ніколі гаспадаром ня быў, так падхвоснікам усё жыццё й прабегаў. Падхвоснік усім дагодзіць, калі яму выгодзіць. Падхвосніца— тое, што ў свінні пад хвастом. Як сваю радню, у падхвосніцу пацалуй свінню
Дадатковыя словы
бюць, падстрўнаваты
2 👁