Падхлебнік — падхалім, падліза, карыслівы. Падхлебнік да любога падлашчыцца. Падхмяліцца — выпіць для сугрэву, пахмяліцца. Падхмяліцца трэба, дык i цёпла будзіць. Падхухуліцца — прычапурыцца, прыбрацца. Як падхухуліцца, дык хоць пад вянец вядзі. Падх'юрыць — падкалоць. Любіць падх'юрыць, каб чалавек з сябе выйшаў. Падшпаркі — дзеці (з прасмішкай). У яе ўжо свае падшпаркі пашлі. Падштуканіць — нешта падладзіць, падстроіць. Да працы рукі ў ср.цы, a падштуканіць штуку спец. Падыспод — падніз. Падыспод надзень нешта мякчэйшае, a паверх — калянейшае, i цёпла будзіць. Пад'юшыць, пад'юхрыць — падбухторыць, нацкаваць, завесці. Іх проста пад'юшылі, i яны робяць абы-што. Яго i пад'юхраваць ня трэба — сам на людзей кідаецца. Пад'ярошваць — заводзіць, падаграваць, раскатурхваць. Вы яго яшчэ пад'ярошавайце, а то саўсім абвяў. Паездзіны — паязджанне. А наш кумочак паездзінкі любіць, А можа ж, нам ён гарэлачкі купіць. Паёнік — цяля, адсаджанае ад каровы, якое пояць; яшчэ — п'яніца. У пойла апускаецца рука, a цяляці даюць смактаць пальцы. Паёніка неяк падкачаць трэба. Паёнік гэны прывалокся апоўначы ледзь жывы. Пажашкі — смяцінкі. У чужым воку пажашок згледзіць, a ў сваім i бярно ня бачыць
Дадатковыя словы
падхухўліцца, падхюрыць, падюхраваць, падюхрыць, падюшылі, падюшыць, падярошавайце, падярошваць, пяніца
5 👁