Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Пажыванне — здабыча, спажытак. Пашоў на пажыванне, нешта ж знойдзіць. Пажывіцца — падмацавацца, перакусіць. Узяў скарынчку ды й пажывіўся. Пажытак — здабыча, узятак. Як ліпы цвітуць, тады пажытак самы ў пчол. Пазавугалле — цёмныя куткі, завуголле. Яго сон не бярэць, ён яшчэ будзіць хадзіць пазавугаллю. Пазаддзе — адыходы, высейкі. Не ячмень, а пазаддзе адно, гэта ж трэба так не ўрадзіць. Пазасваравацца — дужа перасварыцца. Так пазасвараваліся да паўсмерці, ваўкамі ходзюць. Пазаўтраму — пас.лязаўтра. Пазаўтраму й дамоў паедзім. Пазнюр — позні, пазны. Агуркі-пазнюры ятттчэ зялёныя. Пакато — кола. Пакацілася пакато, не дагоніць ніхто. Пакладзішча — месца, дзе нешта кладуць. Пакладзішча хапае, толькі ў долі рука скупая. Паклычацца— пускацъ клыкі (парасткі). Бульба ў ямі доўга растоў не пускала, алі ўжо паклычалася. Пакраса — акраса. Жонка — пакраса мая! Пакруп'е — рэштка ад прасеяных круп. Крупы з'елі, адно пакруп'я асталося. Пакрэпнуць — азябнуць, зайсціся. Увесь дзень на марозі — i рукі пакрэплі. Пакулле — атрэпкі лёну ŭ пянькі, якімі зазвычай заторкваюць шчыліны. Да маразоў паспела пакуллем пазаторкаваць вокны. Палавы — з мякінай, з палаўнёй. 3 вайны былі рады й палавому хлебу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зелі, пакрупе, пакрупя
4 👁
 ◀  / 390  ▶