Палазавінкі, палазняк — след ад палазоў, палазня. Летам тор (торная дарога), а цяпер ішла па палазавінках, набок неяк сыйсці. Цяжка йсці па палазняку, а ўсё ж не ўцэла. Паланачкі — начовачкі (часцей ліповыя) палоць (веяцъ, правейваць) крупы. Мы ў паланачках палолі груду. Паласіна— паласа, адрэзак. Дзе Трахім жыў, там гэта паласіна ў роў. Палатавацца — пажывіцца. Ён каля базы добра палатаваўся, пакуль ня сеў. Палатунак — спажыва. Лісіца чуіць палатунак. Палегліца, легліца, палёгліца — палеглая трава. Каб дзе травінка ўкосная, адна палегліца. Накасілі сена па легліцы. Палер — ахвота, жарсць, пал. Умеіць жа палеру нагнаць. Паліўнік— ганчар, той, хто робіць паліву. Кравец без штаноў, паліўнік без стаўбуноў (жбаноў). Пальчыкі — невялікая рыба, драбяза. Налавіў рыбы во такой — пальчыкі. Палюк — дзяржанне ў касы. Так улёг касіць, аж палюк лопнуў, давялося новы гнуць. Палярыч — параліч, паралюш. А яго палярыч у дугу скруціў. Паляўцы— жыхары бязлеснай мясціны. Паляўцы да лесаўцоў грэцца едуць (па дровы). У паляўцоў поле як толькі вокам скінуць, каб дрэўца дзе. Паманіцца— паабяцаць. Паманіўся сустрэць мяне з аўтобуса, ды як заўсягды падмануў. Памаўза— хто без просу некуды лезе, нешта бярэ. Памаўза скрозь улезіць, каб хоць што ўхапіць
1 👁