Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Памашшк — памочнік. Слабы з яго памашнік, яшчэ малы. Памёт — nanap. Kyпалка на памётах расцець. Паможка — падмацунак, падмога. A збірайся, мой брацітка, у дарожку, А бяры злота-серабра ў паможку. Панадка — звычка, завядзёнка, мода. Паняў панадку — выпіваць піва кадку. Панаравщца — пакапызіцца, пакапрызіць. Панаравілася, ды не ўзяла ў злось. Панаравщь — пачакаць, пацярпець. Панаравітроху, неўзабаві паедзім. Панурыцца — паваліцца, упасці. Як стаяў, так i панурыўся носам у снег. Папасавацца — разгуляцца, раскашавацца, пабаляваць. Нядоўга яму папасавацца асталося. Папасці — застаць, заспець. Во каго хоць раз папала. Паперва — спачатку. Паперва буракі выраслі. Папіка, папікішча — дакор, папрок, папіканне; яшчэ — з каго кпяць, над кім пакепліваюць. Г эта яму вечна як папіка будзіць. Кожан раз адным i тым жа папіка. Ня малец, а піпікішча нейкае, недаробак. Папінка — пэпінка (гатунак яблыкаў). Пятрок Апёнак сваю папінку абабераць, пад Новы год вязець прадаць. Паплячэць — раздацца ў плячах, памужнець. Не так вырас малец, як паплячэў. Папрашаваць — прасіць некалькі разоў. Малая ўжо есці папрашаваіць. Папушчэнства — патуранне, паблажлівасць. Усё шаленства праз гэта папушчэнства
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 390  ▶