Папялец — прысак. Пакладзі бульбу ў папялец, няхай пячэцца. Пара — час. Во колькі пары — трэба курам даваць. Паравы — каму прыйшла пара жаніцца. Паравы хлопец, паглядны, а пары яму німа. Парадкаваць — наводзіць парадак. Цэлы дзень парадкавала хату, дык i прытамілася, Парасаваць—рабіць беспарадак, гаспадарыць неў сваім жытле. Хата, як ляда, — папарасаваў злодзя. Параснік — хмыз, порасць. Усе лугі параснікам зараслі, недзе касе ўткнуцца. Пароддзе, прыроддзе — род, радня, пакаленне; яшчэ — гатунак. Не адно пароддзе людзей пахавалася на магільніку. Сёлета з калхоза другое пароддзя бульбы прывезлі. Паролікі — булъба, якая перазімавала ў зямлі, бо яе не выбралі. Бывала, з вайны паролікаў напорыш, абчысціш, адцісніш, нюшок мукі дадасі — i лапуноў напячэш, усё ж кішку абдурыш. Пароўну — упоравенъ, да самага нізу. Я кашу пароўну зямлі. Пароцца — валтузіцца, капашыцца. Кошка старая ляжыць, а маленькая кошачка порацца ў яе пад пузам. Парушыцца — падарвацца. На гэтай працы цяжкой парушыўся чалавек. Паршш — абутак ca скуры, у вашу рабілі з аўтапакрышак. Якія-небудзь паршні ўсторкніш, a ўсё ж нага ня босая. Пасвішча — выпас. Атава адскочыла — самае пасвішча
Дадатковыя словы
парўшыцца
4 👁