Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Пасівярэць — падсохнуцъ на сіверы. Дошкі падсохнуць, пасівярэюць. Пасіліцца — перакусіць, падмацавацца. Узяў абараначак — пасіліўся, Узяў я дудачку — павесяліўся. Паскумаціць — золоціць, змарнаваць. Косіць так, што паскумаціць-паскумаціць — i на тым. Паслюгоціць, пасулоціць — паслініць, папэцкаць. Толькі паслугоціць, пасулоціць дый выплюніць. Пасмёхі — кпіны, прасмішкі. Каб жа радзімку (парадзіху) ня бралі жаноцкія пасмехі, дзявоцкія пагляды. Пасната, паснаццё — поеная страва, без закрасы, без затаўчыны. Сёлета парасёнка не дзяржалі, так паснаццём i давімся. Пастаяльцы — хто спыняецца на пастой. У яго штоноч пастаяльцы, i хата багатая, i падвор'я вялікае. Пастаянка — пастой. Перавозчыкі заўсёды ў нас на пастаянку спыняліся. Пастка — пашча, рот. На поўную пастку есь, аж хапаіць. Пасухалле — сушняк, сухое ламачча. 3-за пасухалля ў лесі й чорт ногі зломіць. Пасушань — выпаленая сонцам мясціна. Куды ні глянь — пасушань, каб дзе травінка зялёная. Пасушнік — пасохлае лісце. Каровы пасушнік ядуць. Пасцельнік — дошкі, што на дне ў брычцы над сенам. Пасцельнік новы, хоць два беркаўцы сена можна класці ў брыку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зблоціць, падворя
4 👁
 ◀  / 390  ▶