Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Пасцельніца — палюбоўніца. Завёў сабе новую пасцельніцу й гагалём ходзіць. Пасяльнічы — хто любіць хадзіць на сяло, на naседзіны. Казалі на мяне пасялушачка, Я ж у свайго татулькі весялушачка. Патарчака — галіна рагатая, карчавешка; яшчэ — стрэмка. Глядзі пад ногі, а то на патарчаку нарвется. Не заўважыў, як патарчаку пад пазногаць загнаў, цяпер насіся з рукой. Патраўка — варыва, лёгкая ежа. Ня суп, а панская патраўка. Качан капусты — добрая патраўка, Верабеічка — тлустая запраўка. Патруха — пацяруха, аб'еддзе. Запрог у сані, патруху насыпаў у кашэль каню есці, конь стаіць, патруха стаіць. Патрухнуць — патрусіць. Пакладзі кілбасы радзей i солькай патрухні. Патрушчэліць — патрушчыцъ. Зваліўся дзед з печы й патрушчэліў місу на дробныя цурачкі. Паўдзёнь— паўдзён. A ў паўдзень ніхай прыдуць возьмуць паўлітра малака. Паўднёвае, паўднёвешняе — малако, надоенае ў паўдзён, калі кароў на паўдзён у спёку з поля прыганяюць дамоў. Дастань малако, яно ня кіслае, паўднёвішняе. Паўколак — абчасаны кол, але не зачасаны; яшчэ — грубы, неахайны. 3 такім паўколкам i ў лес ня страшна йсці. Г эта дзеўка прама нейкі паўколак. Паўсцінне — поўсць. Уся куртка ў паўсцінні, зноў кошку гладзіла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеддзе, патрухнўць
3 👁
 ◀  / 390  ▶