Паўхір — пухір, пухліна. Нацёр рукі старой пілой — паўхір ускочыў. Паўхір не пытаіцца, дзе яму ўскочыць. Паўцагелак— палова цагліны. Г рубку з паўцагелкаў склалі, алі цэгла была старая, добрая. Паўшабэлак — падлетак (кепліва). Гэны паўшабэлак ўжо ў дзецюкі дзярэцца. Пахаблюха— непристойная показка. Ты мне гэткую пахаблюху пры дзецях не гавары. Пахавацца — памерці. Многа ўвосень старых пахаваліся, паўміралі. Пахадзень — венік, якім мятуць на хаду. Малец пахадлівы, як пахадзень. Пахадзіцца — пакрыцца. Дала за казла тры рублі, i каза мая пахадзілася. Пахадушкі — клопат, хаданіна. Чалавек у пахадушках, дык час неўзаметку праходзіць. Пахаладацца — выйсці з душнага (з лазні, з танцаў) памяшкання на свежае паветра. Выйдзі ў прылазнік пахаладацца. Пахаплі'вы — жвавы, увішны. Пахаплівы, як агонь, у яго скрозь гарыць. Пахапунькі— успомненае ці раптам прыдуманае. 3 яго пахапунькі сыпяцца, як з дзюравага меха. Пахлябала — рэдкая страва. Памачы хлеб у сала й дай кошцы, а то што ей тое пахлябала. Пахнючы— пахучи. Кроп такі пахнючы, на ўвесь гарод чуваць. Паходнік — падарожнік, вандроўнік, хто ў паходы ходзіць. Нейкія людзі хадзілі, можа, якія паходнікі
Дадатковыя словы
пахадўшкі, пахапўнькі
4 👁