Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Пацалуйнічак— хтолюбіць цалавацца. Матчына радасць — сынок-пацалуйнічак. Пацебнік — кустоўе алешніку, хмыз. Пацебнік высячы, дык ладная дзялянка будзіць. Пацішнёць— супакоіцца, пасталець. Пацішнеіць ніхай, тады й гаварыць будзім. Падрастуць — пацішнеюць вачапоры. Пацьмяк — тоўсценькі, мяканькі. Такі пацьмячок, аж па ср.чцы пашлёпаць хочацца. Пачопка— вяроўчына з пятлёю, з дапамогаю якой калыхалі падвешаную над столлю калыску-зыбку, звычайна нагой. Матка начэй недаспала, з пачопкі нагі не вынімала. Пачулець — набрацца моцы, падужэць. Хай падрасцець, пачулеіць троху. Пачэпка— аборынка, скураток, чым пуга прывязваецца да пугаўя. Пачэпка гнілая была ўжо, i пуга згубілася, адно пугаўё асталося. Пашлапень — нягеглы, недалужны. Пашлапень зачапіўся за пень, пень стаіць, а пашлапень ляжыць. Пашльгаацца— пахадзіць, пацялёпкацца. Павадзе пашлыпалася-пашлыпалася й захварэла. Паяс— пояс, паясніца. Вада па паяс, усё стаіць як мора, зарасло, сіня й сіня. Пёкліцца — мучацца; яшчэ — цяжка працавацъ (яку пекле). Як жа ён пекліцца са сваёй хваробай. Цэлы век пеклюся, свету белага ня віджу. Пёкліць — аддавацъ набытае цяжкой працай. Матка як вол робіць i на дачку ўсё пекліць. Перабаразніць — перашкодзіць, перабіць думку, гаворку. Пра што гэта я казала? — перабаразніў ты мне думку, сваіх тры грошы ўторкнуў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 390  ▶