Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Перабіра— пераборлівы, капрызны. Гэнаму перабіру не дагодзіш. Перабойка — перагародка ў хаце. Усё чуваць, што робіцца за перабойкай, яна ж тоненькая, гэта ж не сцяна. Перабойнае — з перабоямі. У нас ужо й карасіна перабойная, у крамі хоць сабак ганяй. Перавод — мирная трата. Толькі перавод грошай, а карысці ні на пазногаць. Перавуззе — вузкая мясціна, грэбля. Возіра ад возіра блізка, дарога абапал балота, толькі перавуззем i можна прайсці. У нас перавуззе гэта звалі Тумашовы штаны. Перагаворшчык — перакладчык. Перагаворшчыцай у немцаў была наша вушацкая дзяўчына. Перадкаваць — пазабягацъ перад кімсьці, лісліва гледзячы ў вочы. Бачу, ідзе Трахім, а баба перад ім перадкуіць. Перадойка — карова, якая не пахадзіла й таму не запускалася. Наша Гілёня сёлета, відаць, перадойкай адходзіць. Перажыргнуць — пераступіць цераз кагосьці. Так цесненька ляжаць, што перажыргнуць неяк. (Літоўскае zergti — пераступацъ, перакручвацъ.) Перажыткі— усё, што здараецца ў жыццг. Трэба ж усе перажыткі перажыць. Перакінуць — памяняцъ. Жонак пяць перакінуў, i здароў. Пераклады— жэрдкі, якія падтрымліваюць снопы ў гумне, каб не валіліся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перажыргнўць
1 👁
 ◀  / 390  ▶