Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
У мяне гумно вялікае, Пярэплаты вісокія, Пераклады шырокія. Перакрыўляць — парадзіраваць, пераймацъ. Так ужо налаўчыўся перакрыўляць усіх, аж жываты надрывалі з яго. Перакуска —-падмацунак. Канямперакуску далі, самі пад'елі. Пералетак— маладая жывёліна, якая пералетавала (гадавалася летам). Асталася на завод цялушкапералетак. Перапрос — перапросіны, перапрашэнне, выбачэнне. Глядзіць, што перапросу ня будзіць, дык i маўчыць. Перапудцзе — страх, перапалох. I такое перапуддзе найшло на ўсіх, што не маглі апомніцца. Перапялёсы— паласаты. Ён у сваіх перапялёсых штанах усім відаць. Пераруга — цвяленне, наруганне. Пайду я каля лугу Мальцам на пераругу. Пайду я каля саду Дзеўкам на перасаду. (Калі перасядае ў горле ад зайздрасці.) Перасыпаць — перабіраць, замяняць падгнілыя вяицы ці асобныя бёрны будьтіны. I хату й трысцен перасыпалі, цяпер будынінка як званок. Пер'е — парасткі ў цыбулі. Цыбуля ў мяне пасаджана, цяпер пер'е з дожджу добрае вырасла. Першына — першы раз, упершыню. Ці мне першына адной спаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паделі, пере
2 👁
 ◀  / 390  ▶