Пеўныя — поўныя яйкі. Як пітух пайграіць на курыцы, яйкі тады пеўныя, найграныя ня будуць баўтунамі. Пешака, пюхтам — пешкі, пехатой. Туды й пешака зайсці можна. Ад падвод адстаў, дык усю ноч пюхтам пёр. Пюхтам джгалі ўсю дарогу, ног ня чулі. Піздадзверка — маленькая рыбка, верхаводка. Звялі нармальную рыбу, адна піздадзверка засталася, хутка рыб'ю матку вылавяць. Піздарванка — дзеўчынёшка (абразліва). I Курылава піздарванка там круціцца. Пілатоўка — купіна, кратавінне. На пілатоўках не разгонішся, a толькі ногі паламаіш. Пілнавацца — трымацца некага, Пілнуйся бацькоў — чалавекам будзіш, a прыстаніш да чужакоў, i сябе забудзіш. ПІльніца— тэрміноваяпраца, клопат. Такаяпільніца навалілася, што ні спаць, ні есці некалі. Пільсць— поўсць у ката. У Мірона такая гладкая пільсць, аж блішчыць на ім, толькі гладзь. Піскля — плакса, румза. У яе малая— такая піскля, рады не дасі. Піскляняты — кураняты. I піскляняты пішчаць, i гэта піскля сквярэцца, піск стаіць. Пісюгі — падцёкі; яшчэ — шрамы. Разбіў слоік — пісюгі й пацяклі. Уся спіна ў пісюгах — гэтак адпойсавалі пугай. Піцаваць — шчыра працавацъ. Зямля не падушка: даў кулаком — яна й паднялася; на зямлі піцаваць нада. Піцаваў-піцаваў, a заробіў бочку мякіны. Піцуга— шчыры працаўнік. Такі піцуга быў, а на памятнік сабе не заробіў
Дадатковыя словы
рыбю
4 👁