Плазма, плазмаком — упасці ніц. Урэзаўся плазма, аж іскры ўваччу. Плазма кідаюць дровы. Плаўздаць — поўзаць па-пластунску. Плаўздаў па траве, i каленькі зялёныя. Племянютанька— ласкавы зварот да пляменніка. А племянютанька ты мой, чаго ж так рэдка бываіш? Плоць— плоткі (зборнае). Плоць з белай спіной стаіць у возіры. (Полъскае płoć — плотка.) Пляніца— сіло. 3 конскага воласу скручваюць як бы вяровачку. Каб волас не выслізваўся, мачаюць у попел. Потым робяць петлі, якія замацоўваюцца на дошчачцы. Кладзецца сала ці сыплюцца крупы для прынады. Побер — засада на паляванні. Усю ноч у поберы сядзелі й каб што ўпалявалі. Повірак — кіёк, палка. Удваіх на повірку папёрлі цэбар. Погусць — густая страва, густыш. Ці табе погусць наліць? Под; падавы— тло ў печы; спечаны на подзе. Хлеб пяклі на подзе. Падавы хлеб смачнейшы, сытнейшы. Подручкі, уподручкі — узяўшыся пад руку. Як узяліся подручкі, дык ішлі б невядома куды, ашалелыя ад любосці. Подсціль — падсцілка карове ці каню. Саломы на подсціль трэба настарацца. Пожат — кіёк, дубец з завостраным канцом (на агні абпаленым); яшчэ — увішны, гарачы кавалер. Гатоў пожагам вочы выкалаць. Ён пожат такі, увесь час каля дзяўчат круціцца. Покаддзю — да ўпаду. Мы покаддзю лажыліся са смеху ад ягоных жартаў
1 👁