Покат — водгалас, гук. Аж разлягаліся покаты смеху. Поклад, покладзь, падкладзень— пика, якоепакідаецца ў гняздзе нясушцы, як бы на заахвочванне. На поклад адно яйцо пакінула, а усе забрала. У гняздзе толькі падкладзень ляжыць, сягоння не няслася курыца. Пол — палок, палаці. Пол — ад печы да вакна, дзе спалі ўсе разам, а ўнізі — падполля, дзе бульбу хавалі. Полка — пялёнка, пялюшка. Полкі памыла — ідзі развесь у двары. Полягка — палёгка. Полягку зробілі паштарам— павесілі скрынкі на вуліцы. Помак — намоклае палена; яшчэ — нехлямяжы. Як пакладзеш помак у печ, дык з яго толькі дым, а цяпла німа. На балесь мне гэны помак у хаці? Помства — помета. Малых павыключалі з інстытута, можа, помства, а можа, i ленаваліся. Поражня — паражняком. Туды вязець, аж восі стогнуць, назад поражня едзіць. Порах — прах, пыл. Мышы ўжо салому на порах патачылі. Порацца — поркацца, ишмацецъ. Баба порацца ў сваім закутку й нічога ня чуіць. Посік — выразаны ў забітага парсюка хвост i адпаведна ўсё, што пад хвастом. Згмой перад запаленай печкай постам змазвалі боты, папярэдне патрымаўшы пост перад агнём. Боты гладка ссохліся, вазьмі посік ды добра памаж іх. Поснае — беднае, нішчымнае. Поснае віно, i закуска посная была
1 👁