Поўната — поўны месяц, поўня. Поўната на неба выкацілася. Пошар— корм карове. Лепшанькага пошару сваей Букетцы расстаралася. Карова любіць ласейшы пошар. Пояў— з 'яўленне, прысутнасць, паказванне. Мяне й появу не было там, а яны сваё — быў. Прабедненька — беднавата. Дзяцей батата, дык прабеднінька жылі. Праварына — праход у площе, у які йдзе жывіна (жывёла) з поля, адкулъ выязджаюцъ. Збегай закладзі праварыну, каб каровы ў шкоду не залезлі. Перакладаў я неяк вершы ўкраінца Івана Драча. Там было: на ворині сидять тесть i зять. Слова ворина не было ні ў Грынчэнкі, ні ў сучасных слоўніках. Мой сусед-украінец патлумачыў, што гэта проста жардзіна ў плоце. Дзе Кіеўшчына, дзе Вушаччына, а словы пакумленыя. I ясней, адкулъ праварына. Дарэчы, на Вушаччыне ёсцъ слова таго ж значэння — увароціна. Плот зробіў, увароціну зробіў заязджацъ. А на Меншчыне праварына — стойла. Правіна, правінка — віна, вінаватасць. Якую ды якую правінку знайдзіць, абы прычапіцца. Прагнуць — пілнаваць, цікаваць. Кот прагнуў за куранятамі. Прагой, прагонка — праход для выгану кароў. Не стаі ў прагоне — каровы йдуць. Прадрогацца — пратрэсціся, пракалаціцца. Па брукаванцы прадрогаўся, як жывы астаўся. Пражытак — пражыццё, выдаткі. Што б яму мала было на пражытак гэтых грошы
Дадатковыя словы
ворйні
1 👁