Прайдак — пранырлівы, кемлівы. Прайдаку лацвей у любым баку. Прайдак не прападзець нідзе — ні на на зямлі, ні на вадзе. Прайдачыла — прайдоха, пройда. I сябра пасадзіць на шыла — такі прайдачыла! Пралаяць — прысаромецъ. Пінжак такі карэлый, пралай яго, што абы-як ходзіць. Пралетаваць — прабыцъ лета й не сапсавацца. Кілбасы жырам заліла — яны й пралетавалі. Праскарджваць— упікаць, прасміхаць, пад'ялдыквацъ. Другіх праскарджваіць, а на сябе дыхнуць баіцца. Прасміхаха — прасмішніца. Прасміхаха й матку родную не пашкадуіць — прасмяець. Пратарэка — жартаўнік, прасмешнік, пад 'ялдыка. Пратарэка ўсіх прасмяець, а сам i не ўсміхнецца. Пратаць — выбіваць принтам мокрую бялізну; яшчэ — біць, дубасіць. Цэлы адвячорак пратала белле на кладцы, як праннік ня збіла. Яна на яго вярэць, а ён яе пратаіць. Прахадзім — прайдзісвет, махляр, круцелъ. Прахадзімы гэты ўсякія поўну Вушачу наехалі. Працівак — прамежак паміж дзвюх сценаў у хляве. У пуні сена кладуць на два канцы, а пасярод дзверы, — гэта й ёсць працівак. Два капцы сена налажыў у працівак. Прачутка — погаласка, чутка, навіна. Прачутка пашла па сяле, што Праксэдзін малец вярнуўся. Праява — дзіва, нечаканасць. У тваім хляве праява стала, Праява стала, праявілася: Усе каровачкі пацяліліся
Дадатковыя словы
падялдыквацъ
3 👁