Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Проздзверы — выбягаць, уцякацъ праз дзверы. Ён проздзверы — i насып яму солі на хвост. Пройма — прарэх. Так падраў кашулю, што ў пройму й сабака пралезіць. Проламка — палонка. У проламцы лайно перапаласкала, а сцюдзёна, аж рукі зайшліся. Промзлае — пракіслае, скіслае, закіслае. Малако промзлае, ім гарачую капусту не забеліш— ссядзіцца. Пропасць— прапажа; яшчэ — бяда, крах. У мяне штодня пропасць— гладка хата агалела. Здарылася ў яго пропасць —■ скінулі з начальнікаў. Прос — просьба, угавор. Яна дуроная, просам нічога ня зробіш — калі крыкну, калі джгну. Шкада бабінага просу, трэба йсці. Просты— няпутаны. Папускаў конікаў простых У сад. Протар — рагаценъ, пожаг. Не прапарыся на протар, рот разявіўшы. На протары сала на агні пяклі. Прохаладзь — халадок, ахалода. Толькі к вечару павеяла прохаладдзю. Прут — слёзы ручном. Сплакаўся з-за цацкі, аж слёзы прутам. Прудзіцца — упарціцца, напінацца. Вінаватая, а яшчэ й прудзіцца. Аж прудзіцца, каб сваё даказаць. Прудзіць — у гарачым памяшканні (вашапрудні) пражыцъ (знішчаць) вошы, варам прудзіць прусакоў у шпарах (у шчылінах). Цэлы дзень прусакоў прудзіў. Прыбабунька — вясёлая прыгаворка. Ён без прыбабунькі й кроку ня ступіць, i за стол ня сядзіць. Прыбытак — дзіця, малое. Жывуць ён i жопка, а ў жонкі прыбытак будзіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прўдзіцца
9 👁
 ◀  / 390  ▶