Прыбыцкія —розныя няпрошаныя госці ŭ наведнікі. Ад гэтых прыбыцкіх спасу німа, хоць дзверы забі. Прыверціся — прыцягнуцца, прывалачыся. Прывярэцца ўночы п'яны — i радуйся, жонка. Прыві'на — прычына, абэлка. Любая прывінка знойдзіцца, абы адчапіцца. Прыгавар — прысуд, вырак. Прыгавар яму цяжкі далі — аж дзесяць гадоў турмы. Прыгавор — прымаўка, прыслаўка. У яго на кожны кіў свой прыгавор. Прыгажавіты — прыгожы, паглядны. Мужык ён прыгажавіты, не круці душой. Прыгалаўка — палена, на якое кладуцца ў печы дровы. Дровы кладуцца ў адну прыгалаўку й у дзве. Прыглянуць — папілнаваць, пасачыць. Прыглянь за маім таварам, а я адлучуся. Прыдзяўосціся — дабрацца, даехацъ. Я толькітолькі прыдзяўбаўся, а ты ўжо тут як тут. Прыдумнік — кемны, быстры на выдумкі. Яны, бапцісты, прыдумнікі. Прыклымаць — прыкулъгаць. I дзед прыклымаў на сход. Прыкулікацца— прыцягнуцца, прывалачыся, прыкавылъгацъ. Яна ка мне прыкулікалася к вечару. Прылажыць — прыбудавацъ, прыладзьбаваць. Трысцен новы прылажыў к хаці, дык адразу ўсім прасторна стала. Прылежаны — праляжаны, прыціснуты, сцяты. Падушкі, насыпкі прылежаныя — знізу прыляжаліся
Дадатковыя словы
прывіна, прыдзяўбсціся, прыдўмнік, пяны
4 👁