Прылепіш — лёгкая, нехуцаватая прыбудова. Такая хата ў іх ёсь прылепленая, у прылепішу й жывуць. Прылюдзіцца — прыбрацца святочна, у людзі. Як прылюдзіцца, дык i на чалавека пахож. Прымастачка— прымошчаная дошчачка да ганка ці да моста. Каб прымастачка якая, неяк ступіць. Прымясцерыцца — прымасціцца, уладкавацца. А нясмелы госць прымясцерыўся на самым краёчку. Прынізісты— нізкі, прыземісты, абніжаны, ніцы. Прынізісты маліннік, a маліны сядзяць як таўкачы. Прынука— прымус за сталом, каб пілі ŭ елі. Піціесці было, a прынукі не было. Прыпарадчыць — прыбрацъ, навесці парадак. Троху ў хаці прыпарадчу, дый ладна. Прыпарак — сугрэў, парнасць. Німа такога прыпарку, каб дожджык, а то з тога боку, з холаду, сядзяць агуркі. Прыпарніца— прыпар, гарачаяпара. Цяпер самая прыпарніца ў вусіх, на зіму стараюцца. Прыпірышча — прыстанішча, прыстанак, свой кут. У пагарэльца ні прыпірышча, ні прыстанішча. Прырода —род, радня, крэўнікі. Прырода мая ўся тут, i мяне тут закапаюць. Прыродны — тутэйшы, чый род тут. Кавалеўскія (з вёскі Кавалеўшчына) прыродныя ўсе паўміралі, а наезджыя жывуць, асталіся. Прырубак — прыбудова да ізруба. А кроены паставілі ў прырубку. Прырыўкамі — рабіць нешта, улучыўшы якую хвіліну. Прырыўкамі шыла, хацелася ж паспець сынку абнову зробіць
5 👁