Прысабачыцца — прыстацъ. Ды яшчэ прысабачыўся к гэтай валяўцы. Прысватыш — хто сам навязваецца ў сябры, у кампанію. Без прысватыша абыйдзімся. Прысвятак — пярэдадзень свята, конадзень. Ці гэта будзінь дзень, ці прысвятак? Прыскрынак — шуфлядка ў скрьті, у стале. Адразу пакладзі ключы ў прыскрынак, каб потым не шукаць скрозь. Прыслі'зіць — зрабіць слізкім. Дарогу разрылі, чуць троху прыслізіць — ня ўехаць. Прыслонак — мясціна на сонечным баку. (Мама тлумачыла: сонца прысланяецца, упіраецца.) На прыслонку клубнічыны згарэлі гладка. Прысляпіцца — прыстацъ, прыбіцца. Тады кошка кашыцца (каціцца) к Кухарэнчысі й прысляпілася. Прысмалак — мясціна, дзе прыпякае (смаліць) сонц; яшчэ — праталіны на палазне. Такі прысмалачак найдзіш, маліны такія спелыя — аж сінія. Сані па прысмалках ехаць ня хочуць. Прысмакі, прысмачча, смакі— ласункі, лахарцікі. Нейкія ж будуць смакі, якія будуць, такія й будуць. Во якога прысмачча насадзіла, з нічога вымадзіла. Прысмаўкі — выбоіны, ямінкі. Колы так скачуць па прысмаўках, што зубоў не сабярэш. Прыстроіць — зрабіць дзіця. Ён дзеўцы мальца прыстроіў. Прытул — прыстанак, прытулак. Пецькава жысь сыйшла на быка, німа яму прытулу, будзіць ён за паганую палку. Прытыка — прымак. У Маісы гэтай прытыка завёўся
Дадатковыя словы
прытўл
3 👁