Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Прытыкацда — датыкацца. К снягу ўсё роўна грэбнем пітух прытыкаўся. Прытыкіш — выпадковы чалавек у нейкай справе, не свой у грамадзе; яшчэ — нясталы работнік. Ён вечна як прытыкіш нейкі. А гэта што яшчэ за прытыкіш? Ня буду я ў прытыкішах хадзіць. Прыхаяць — прыбрацъ, давесці да парадку. Прыхай троху ў хаці дый сама прыхайся. (Адсюлъ i неахайны.) Прыхваткамі— урыўкамі. Прыхваткамі сарочку шыла, алі паспела к святому Вялічку. Прыхінацца — прытуляцца, абжывацца, атайбоўвацца; яшчэ — наведаць. Век зжываіць чалавек, трэба ж некуда прыхінацца. Прыхінуцца ж трэба, чалавек жа ўсё-ткі памёр. Прыхітрыцца — схітраваць, прымудрыцца. Некаторыя прыхітрыліся самагонку гнаць з нічога, абы галаву адбірала. Прычандалы, прычандалле — рознае начынне. I без тваіх прычандалаў барахла поўна. Прычына — бяда, няшчасце. У калхозі прычына зробілася: слабая цялушка ў балота ўлезла й залілася. Прышорхнуць— падмерзнуцъ. Дарога троху прышорхла, адлега прапала. Прыязджалы — прыезджы, хто бывае наездамі. Чалавек ён прыязджалы, алі наша ўсё знаіць. Пселы, псюк, псіца — састарэлы, сапселы. Пселы псюк, а ўсё туда ж нясець свой сюк. Сама псіца, а думав, што маладая. Псуй— няўмека, хто усё псуе. А гэнаму псую абы псаваць, нічога ня ўмеіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 390  ▶