Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Псуйства— марнаванне, псаванне. Адно псуйства паперы, а не пісання. Псюрыць, перапсюрыць — сцябаць, біць, выцяць. Часцяком яго бацька псюрыў. Як перапсюрыў яго рамянём — шоўкавым стаў. Пугурак — узгорак, пагорак. На пугурак узбег, а з яго ўсё відаць далёка. Пуд— у пуд, спалох. Усё ка мне вады ад пуду прасіць прыходзіла. Пузень — чэрава, жывот. I ў Пецькі ад піва пузень вырас. Пукі — парасцъ у цыбулі. Маладыя пукі аблупліваюць i ядуць, яны салодкія. Цыбуля пад марозам сядзела, дык яна ў пукі йдзець. Пулятая — яркая, квяцгстая (пра тканіну). Хустка пулятая, сама багатая. Пурхнуць — абвяцъ, шашэрыцца, шэжыцца. Мае ж куры крычаць есці, папурхла іхнае крылліка ад жары. Пусціцца — разрасціся. Ад саду карэнне пусцілася. Пухлщь — бщь, лупцавацъ. Нікіпар жонку штодня пухліць. Пуц — пацук. Пацука можна й пуц называць. Пуцкалаваты — пухлашчокі. I сынок пуцкалаваты — копія таты. Пушачка — карабочак. У пушачцы ўсё складзена — i ніткі, i йголкі. Хоць пушачку цукерак малому прывёз, адшкадаваў. Пылькі — кураняты. Пылькі мае, пылюткі, акыш куды, акыш у хлеў. Курэй, куранят клічуць: пы-ліпы-лі, ціп-ціп-ціп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пўрхнуць, пўшачка
21 👁
 ◀  / 390  ▶