Пырклівая, пыклівая — калуплівая. Работа пырклівая — пер'е скубсці. Пыхтарыць — лезці без просу, дападацъ усюды. Як бацькоў німа, дык дзеці пыхтараць па хаці. Пыцкі — пыса. Конь толькі пыцкі памачыў, а піць ня стаў. Пышэць, пытэць — брадзіць, хадзіць. Уцерпяць яны, калі там стаіць пышыць (пытыць) бражка. Пэцкаль — няўмелы, нядбалы працаўнік. Пасля пэцкаля ўсё пераробіць трэба. Пяколак — чарэнь, гарачае месца на печы. Баба сядзіць на пяколку й есь клёцку. Пялёх — гукаперайманне. Вада ў возіры пялёхпялёх. Пярхекала — хто кашляе сухім кашлем, перхае. Стары пярхекала ў хаці, як барана якая. Пяршачка — карова, якая першы раз цялілася. Купіла пяршачку, мала яшчэ малака даець. Пярэжні — пярэдні. Сабака кульгаіць на пярэжнюю лапу. Пярэка — хто ўсім пярэчыцъ. Пярэку не перапярэкаіш, хоць ты яму кол на галаве чашы. Пярэкруты — перакручаныя ніткі. Калі калаўротам круцюць — пярэкруты, як ткуць — бугор. Пярэць — гаварыць абы-што. Пярэць на яе, што толькі ў галаву прыдзіць. Пястачка — шчопаць, нюшок, панюшка нечага сыпкага, узятага пяццю пальцамі. Усып яшчэ пястачку круп, а то суп рэдкі. Вазьмі пястачку мукі. (Пясць — кісць рукі.) Пясчанкі — грыбы, якія na пяску растуць. Павінны пясчанкі пайсці, зялёнкі з зямлі пушчаюцца
Дадатковыя словы
пере
4 👁