Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Пята — у касе. Хай на пяту бярэць, а ня носам, тады лепі касіцца будзіць. Пяток — пяцъ. Пяток яечак ды яшчэ пяток, глядзіш, i дзесятак будзіць на Вялічка. Пяцкеліцца— мучыцца, пакутвацъ, гаравацъ. Мы б усё роўна пяцкеліліся з ім. Пячурка— выемка, нішка, выямінка ў печы, уякой звычайна ляжацъ запалкі, гарбузяняткі. Нікому так не ўдалося, Як нашаму Юрку: Сам на печы, х.й на плечы, Яйцы — у пячурку. Пяшчонік— любімчьік бацькоу, спешчаны ласкай i ўвагай. А гэты пяшчонік каб да чаго, здурнілі змалт Рабаццё — рабацінне. Рабаццё пабіла твар, як яечка птушынае. Рабой — ежа, ядоміна. А пры мне ёсць рабой, Нап'ёмся гарэлачкі мы з табой. Рагачом — паравернутае дагары нагамі. I ў хаці ўсё рагачом. Pari, рагілі — падцёкі, струменьчыкі. Вытрыся ты, па шчоках рагі някуць. Абярнуў цэбар, рагілі так i пацяклі. Рагяза— нязграбны, непаваротлівы. Стаіць такой рагязой — ні абыйсці, ні аб'ехаць. Радабодзь — рэдка, абы-як тканае, вязанае. Не настольнік, а радабодзь нейкая. Радак — рэдкая сетка. Большую рыбу радаком ловюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абехаць, напёмся
9 👁
 ◀  / 390  ▶