Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Радзіцца— npa збажыну. На хлябы ў нас ураджай радзіўся. Разадрацца — разінуцца, расчыніцца. У яе ляпа разадралася ніжняя, як у сабакі, ca страху. Разам — раптоўна. Ну, разам кінула ўсё й паехала ў свет. Разачка — боль, рэзі. Каб яе разачка рэзала, як я ейную капусту чапала. Разбасячыцца — распусціцца. Так разбасячыўся на гэтай рабоці, што ад рук адбіўся. Разбіць —расчыніць, развесці. Узяла разбіла рашчыну, спякла блінок. Разбыдрэць, разбыстрэць — распусціцца, зрабіцца неслухам. Малы гладка разбыдрэў, спасу з ім німа. Аўгіннін малец так разбыстрэў, ілбом гузакі шукаіць. Развалкі — сані. На сені ў развалках i ў мароз цёпла. Развілак — скрыжаванне дарог. Ехалі разам, а на развілку развіталіся. Развіцца — аслабнуцъ, анямець. Рука так развілася, што не магу лыжку трымаць. Разводжаная, разваднячка — разведзеная. Г эта баба разводжаная, ён на разваднячцы жаніўся. Развяцца— адысці (ад усохласці). Дождж спорны прашоў, развялася гэта бульба, адыйшла. Разгіндзяй— марнатравец. Наш разгіндзяй збаёдаў усё, што мог. Раздабухацца — расшчодрыцца, раздобрыцца, раскашэліццца. Сват раздабухаўся— падарыў мне свой стары кажух, каб ня змерз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

раздабўхацца
1 👁
 ◀  / 390  ▶