Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Раздрузнуць — разбухнуцъ. Суседка раздрузла, ходзіць як бочка. Раз'еханая— пасмакаваная дзяўчына; яшчэ— acyнутая. Можа, дзяўчына была, калі к ей падкаціўся, а каб была такая раз'еханая, сказаў бы: на чорта ты мне. На полі асталася бабка троху накрытая, раз'еханая. Разжагерыцца — расставіць ногг зашырока. Разджагерылася, кусок курвы. Разжыліцца — знясіліцца, развіцца. Рука разжылілася — нічога не падняць. Раззяпіць — широка расчыніць. Раззяпіў дзверы й не падумаіць зачыніць! (Ад зяпы.) Разласець — прывыкнуцъ, звыкнуцъ да ласага, да прысмакаў. Як разласеіш, дык палысеіш. Размазгатаць — разбіць дадрабна, размяжджуліць. У сю дарогу трактар размазгатаў. Разматруніцца — расслабіцца, абвяцъ, раскіснуць. На людзях струніўся, а дома разматруніўся. Разналадзіца—разород, рознагалоссе, адсутнасць згоды. I такая ў іх разналадзіца пашла, як хто калатоўку ўкінуў. Разрадзщь— нарадзіць. Рабёнка ціраз жывот дасталі, не разрадзіла сама. Разумок — разумны (з іроніяй). Гэны разумок ад гарэлкі размок, а ўсё пыжыцца. А наш разумок цмок у замок, думаў, што яго чакаюць пагасціны. Разюць —разявіць. Разюў рот ад здзіву й закрыць забыўся. Рандэлка — невялікая пасудзіна. Рандэлку мыла наклала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разеханая, разматрўніцца, разналадзіца—разброд
0 👁
 ◀  / 390  ▶