Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Ранейшае — ранняе, першае. Пасею што ранейшая, хоць бацвіння будзіць. Раньком — на досвітку, рана, рання. Устанеш раньком, будзіш з райком (пчаляры кажуць). A тады рання бяру я ваду, а ка мне прыбягаіць дзеўка. Яна й рання напоіць, i вечар напоіць, i ў паўдзён дасць выпіць. Расказіцца — акаціцца (npa коз, авечак). Чорная каза не расказілася, тры казляняткі было. Раскапусціцца —рассесціся дужа широка, заняць задужа месца. Раскапусціцца на ўсю лаву, а мне стаі. Раскасціць — разбіць, размяжджуліць. Гасціўгасціў, a пасля ўсё раскасціў. Раскладка —распал печы. На раскладку два клады сухіх дроў наклала. Раскратацца — расхадзіцца, прыйсці ў сябе. Хаджу-хаджу й неяк раскратаюся памалу. Раскусціцца — пайсці багата ў рост. Бэз перад вакном раскусціўся — нічога з хаты не відаць. Распасці — разгадаваць. Распас пуза — рамяня ўжо не хапае. Распрарэшыцца — данасіцца да дзюрак, да npaрэхаў. I верхняе, i ісподняе распрарэшылася, насіць нечага. Распушчонік — спешчаны, распушчаны, неслух. Нікога не баіцца, нікога й слухаць ня хочаць pacпушчонік. Распялёхаць — расплюхаць. Прышоў вясёлы ды распялёхаў цабэрак, усю падлогу заліў. Рассяканка— шустрая дзяўчынка (кпліва). У яго адны дзеўкі-рассяканкі, сыноў німа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 390  ▶