Растапэха — няўмека, распусцёха. У растапэхі рукі не з тога месца растуць. Растаргаваць —раскупіць, разабраць. Дзевак усіх растаргуюць, i ты з носам застанешся. Растрахайла — неакуратны, неахайны, абы-як anрануты; яшчэ — несабраны. Ходзіць па хаці гэтакім растрахайлам, аж мне гідка. У растрахайлы німа парадку ні ў галаве, ні ў хаці. Расты — парасткі, карэньчыкі. Цыбуля расты пусціць i сапшыкаіцца, яна цераз тры дні зялёная пусціць. Расфасоніцца — прыбрацца, прыфранціцца. Расфасоніўся малец ды на дзевак паглядаіць. Расхохліцца — распусціць валасы, нашушэрыцца. Як расхохліцца, дык не пазнаць. Расцяроха — непрмораны, непрылюджаны. Так расцярохай i ходзіць, глядзець нялоўка. Расчвяліць— парэзацъ глыбока, расшастаць. Руку нажом да кас ці расчвяліў. Расчынаць — пачынаць. Калі расчаў робіць, дык i роб. Расшабуняцца — раскатурхацца, расхадзіцца, прыйсці ў сябе. Ракам-бокам, а як расшабуняішся, дык i на хваробы забудзішся. Саўсім з ног валілася, а патроху расшабунялася, i нічога. Расшастаць — прагуляцъ, пусціць крахам набыцъ. Расшастаў усю бацькаву маёмасць i голым задам свеціць. Расшышкаць — патраціць, пусціць на вецер, прагуляцъ, прашыкавацъ. Было трошачку грашышкаў, i тыя дзеўкам расшышкаў
Дадатковыя словы
непрмбраны
0 👁