Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Раўнізь, раўнязь — роўная мясціна, раўніна. Вырваліся на раўнізь — усё далёка відаць. Такая раўнядзь — хоць на Вялічка яйкі качай. Раўчына — невялічкі роў, абровак. Пабег раўчынай за руёй ваўчынай. Рахунак — выгода, карысць. A ці будзіць рахунак — купляць бульбу на базары? Родзілка — мякіна ŭ зярняты. Змалаціў усю й скрыжаваў (абмёў усюдых калоссе), асталася мякіна й жыта — родзілка. Родня — радня, сваякі. Казала — устроілі к родні мальца гадаваць. Розна — насцеж, наросхліст, у розныя бакі. Вокны парасчыняны, дзверы розна. Мой міленькі прыехаў позна, Параскідаў падушачкі розна. Ростанькі — сцяжыны на перакрыжаванні. На ростаньках мы й рассталіся. Росця — расткі. Бульба ўжо росця пусціла — пара садзіць, a вясной i ня пахніць. Рохля — неахайная, апушчаная, абыякавая, лянівая. Сядзіць такой рохляй, каб куды парупілася. Рубель— жардзіна (пераважна бярозавая), увязнік, якім зверху ўціскаюць (увязваюць) сена ў брыцы. Так стараліся ўціснуць сена, як рубель ня лопнуў. Рубец— шво. Такі лівень — рубца сухота не было. Рубшчык— хто рубіць хату. I рубшчыкам трэба наліць, каб ізруб быў звонкі, як той кубак. Рудка — рудая, рыжая. Унучка ў бацьку свайго рудкаю ўрадзілася — агнём гарыць. Рукаты — майстра на ўсе рукі. Ён малец рукаты, у яго ўсё ў руках гарыць. Ён цясляр рукаты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 390  ▶