Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Рукаятка — маток напрадзенай воўны. Ай, цюк дык i цюк, Лепі дзеўка, чым дзяцюк. Дзеўка хату падмяцець, Рукаятку напрадзець. Рунія — рупь. Рунія кажухом узялася, зерняты ўсхолыя былі. Рупіць — хвалюе, не дае спакою. Рупіць мне запасці дроў на зіму. Рупніца — прыпар, клопат, праца, якую трэба зрабіць хутчэй. На яго рупніца напала, яму й белага дня мала. Як рупніца нападзець, дык i валун ідзець. Рухацца — кратацца. I ня кратайся, i ня рухайся. Рухаць —рохкаць. Свіння сама пра сябе рухаіць. Ручасцік— гарлач (стаўбун) з ручкай, горла nepaцятае. «Ці ёсць гарлачы?»— «Не, толькі ручасцікі». Ручна — з рук у рукі. Аддай яму доўг ручна. Ручнік, ручніца— малы, які не злазіць з рук. А малец дык саўсім ручнік, з рук ня злазіць, ды й дзеўчынёшка ручніца. Ручыць — шанцаваць, добра пладзіцца. Мне не ручылі свінні. Хто на жыдоўцы жэніцца, таму свінні ручаць. Рушацца, рухацца — кранацца з месца, наважыцца йсці, ехаць. Дзе не ждуць, i рушацца нечага. Сядзі ты ў сваей хатцы й не рухайся, i там табе не мяды будуць. Руя — гайня, чарада. Руя ваўчыная спакою ня маіць. Рыдзел — лапата. Дзеравянная лапата, а з бакоў жалеза, як панчоха, надзета. Добры ў мяне быў рыдзел, дык i на яго пагаліўся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рўхацца
2 👁
 ◀  / 390  ▶