Рыззінка —рызман, зношаная апратка. Дайце мне якую рыззінку, закрыю я сваю разіньку. Рында — апушчаны, няхлюісты. Рыззё якое ўсторкніць, ходзіць рындай такой. Рыск — бадзёрасць, жвавасць. У нашага старога рыску на двух хопіць. (У «Слове пра паход Ігаравы»: «Всеслав... в ночь влъкомърыскаше...») Рыў — рывок, рэзкі рух. Сабака ўточыць нос у ваду, калі цеснінька — рыў назад. Рыхлы — жвавы, бадзёры, быстры. Ён яшчэ дзед рыхлы. Яшчэ рыхла ходзіць, не саўсім старась сціснула. ( Па-чэшску ryhly — хуткі. Хуткі цягнік — ryhlik). Рэзгіны — прылада для пераносу сена. Дзве крьіліны — як бырыбалоўныя сеткі, змацаваныяўнізе, лёгка раздымаюццаій абхопліваюць сена; яшчэ —раскідаха, разінька. Наклаў рэзгіны як панесці, рад быў, што пазычылі сена. Усе залёткі, як залёткі, А мая, як рэзгіны. Ўсе гуляюць, весяляцца, A ў мае ўсё хрэсьбіны. Сабакарня — хата, у якоіі няма ладу. Ня хата, а сабакарня нейкая, yce грызуцца, гаўкаюць адзін на аднаго. Сагнуцца — сканаць. Тады й ён сагнуўся пад вясну. Сагурасціць— зладзіць, агораць. Сагурасціў нейкую хатку й жывець сабе кум-каралюм. Садраць — шмат узяць за тавар. Садраў з мяне за каня неяк не па-суседску
0 👁