Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Сажонка — пасаджаныя дрэвы. Каля дарогі caжонка з ёлачак цямнеіцца, Сакавік — бярозавы сок. Сакавік — малаку памашнік, ды пасля сакавіка хочацца малака. Сакатуха, шчабятуха — ласкавы эпітэт да гарэлкі. Ай, чарачка-сакатуха, Ня йдзі міма, a йдзі ў бруха. 3 кілішэчка цячэць, Каля сэрца пячэць. Саладзіны — солад; яшчэ — залагоджванне. Я свайму мужыку саладзін падкіну. Салатопка — будыніна, дзе тапілі тлушч ca здохлай жывёлы. Майго старога хоць на салатопку вядзі, дык толку мала будзіць, худы, як шчука. Самаволам — без дазволу. Самаволам скасіў дзялянку, i яму штраф далі. Самаволь — сам сабой. Усе вучні строем пашлі, а наш аболтус самаволь ходзіць. Самадумка — непаслухмяная, свавольная. Унучка — самадумка гэная, з ей не скамандаваішся, свавольніца гэткая. Самадум'ю — ш з кім не раіўшыся, на свой розум. Самадум'ю ўсё робіць, як мяне й німа. Самалюбімы — самалюбівьі, прагны да славы. Такі ўжо самалюбімы, баіцца на свой день наступіць. Ён такі самалюбімы, што сам з сябе пылінкі здзьмухваіць. (Мама заўсёды казала так; у гэтьш варыянце болыи сэнсу.) Сарачня— сорак, саракоука. Яму ўжо ўся сарачня пад ср.ку, а ўсё яшчэ маліцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

самадумю
0 👁
 ◀  / 390  ▶