Сасіць — карміць малое грудзьмі. Рабёнку хоць бы з арэх малака дала, гэта ж грудное, матчына, як сосіць дык i сосіць. Сасмылёць — спаліцца ад спёкі, згарэць. Усё caсмылела, ярына збялела, пасохла. Сасмычыцца — пахудзець, звесціся, схудаць, стаць подобным на смык. Арына сёлета гладка caсмычылася. Саціца — напой на сотавым мёдзе, рэдкі (вадкі) мёд. Мой дзядок п'ець мядок, А я ля яго саціцу. Сачок — жакет. Такі лёгкі сачок — у ім i ў госці, i ў скокі добра. Цэлае лета на пасту ганяла, а на сачок — спіну прыкрыць — не заробіла. Сачыўка — сачавіца. Сачывачка ў капах стаіць, верабеічка ў страсе сядзіць. Сашчаўгнуцца — саслізнуцца, злузацца. Шчупак сашчаўгнуўся ca столу й плясь на паддогу. Сваейшы — раднейшы, больш родны. Яна ўсё-ткі сваейшая, да яе й душа мая хінецца. Сваё — тутэйшае, прыроднае. Гэта рыба свайго возіра. Светач— кшталту падсвечніка на ножцы ŭ лучыну ўторквалі; яшчэ — сведка, відавочнік. Светач свеціць ня дужа, алі ўсё ж пацёмкі святлейшыя з ім. Ты што — светачам у нагах стаяў, як яны дзіця робілі? Свечка — плямка тлушчу ў варыве. У супе каб свечка, крупіна за крупіной ганяецца з дубіной. Свойсклівы — ручны, хатні. Свойсклівыя гусі ў вырай не лятуць
Дадатковыя словы
пець, сашчаўгнўцца
0 👁