Святочыць — прыбіраць да свята. Глядзі, як да Вялічка хату святочыць. Седзіва — сядзенне. Ад такога седзіва азадкі каменным! зробяцца. Седня — доўгае сядзенне ў гасцях, на зборнях. Ад седні дурной галава стогам. Селядоўка — бочка над селядцы; яшчэ— тоўсты, азызлы. Ужо набралася, селядоўка, ісці цяжка. Семнастоўка— дзяўчынка сямнаццаці гадоў. I семнастоўцы замуж загарэлася. Семяна — насенне, семя. Г эту бульбу на семяну пакіну. Схаджу якой семяны купіць у краму. Садзяць цыбулю саўсім маленькую ад семяны. Семяннік — гурок (гарбуз), пакінуты да замаразкаў, каб з яг о семя ўзяць. Адны семяннікі, як быкі, у лясе бакі адлежваюць. Семярня— сем (як пяцярня). Сягоння нажала сем семярэнь i тры кучкі. Сеніна — сухая травіна. Каза з'есь тры сініны й кініць. Серан — ишрон, шарпак. У серан ногі праваліваюцца, цяжка йсці. Снег зсеранеў — карыной зробіўся. Сечыва — збітае з дошак карыта, у якім секачом сякуцъ ахрап 'е. Насяку ў сечыві якога капусніку, каб хоць як ад парсюка адчапіцца. Сёлетнік, сёлетнічак, сегалетак — приплод гэтага (сяго) года. I пітух i бык сёлетнік. Цялушкусігалетку на племя пусціла, а бычка-сёлетнічка здала на мяса. Сівак, сівец, сівах, сіваяй — сівьі, стары. Сіваксівак, a ў маладзіцах знаіць смак. I сівец да чужых
Дадатковыя словы
зесь
1 👁