сянец. I ў сіваяя душа маладая, i ў яго душа не балалайка. Сівуха, сіўка — старая, сівая. Пашоў ужо к сваей сівусі. А яна старая такая, сіўка. Сівярэць — быцъ на вятрах. Я з васьмі гадоў ciвярэю на пасці. Сікман — слабы на градусы напой. Сікману чарку наліець, яму вочы й задурманіць. Нейкага сікману наліла й гэта за пачастунак лічыць. Хоць якога сікману дай — га лава шчапаіцца. Сіла — шмат, багата. Як стала сіла яблак, аж плот разламалі мальчаняты дуроныя. СІліцца — тужыцца, намагаццца. Як ні сіліўся, алі не асіліў. Сіллём, сіллю — гвалтам. Ён к ей сіллём падлез, дык яго засудзілі. A дзеўку сіллю замуж аддаюць. Сінюткае — сіняе, чыстае. Неба такое сінюткая, як працэджанае. Сіпка — хрыпата, сіпатасць. Тут у мяне на грудзях сіпка села. Сісетнік — малое, якое сосяць (даюць грудзі). Сынок у яе яшчэ сісетнік. Што малая — ня дзіва, сісетніца яптчэ. Сітаваты —рэдкі, дзюркаваты. Ад салодкасці аж язык сітаваты стаў. Скавенчыцца— змучыцца, схварэць, нагаравацца. Скавенчыўся ўвесь ад гэнай, ня тут казана, хваробы. Пакуль гарод узараў, скавенчыўся з гэтым канём. Скажанець — скукожыцца, схварэць. Схварэўся сусед, скажанеў, i пазнаць цяжка. Скалкі — крэмень, белыя бліскучыя каменчыкі, якімі выкрасаюць агонь; яшчэ — зубы; што-небудзь
2 👁