моцнае. Вазьмі з сабой скалкі, у лесі спатрэбяцца. Што ты свае скалкі выставіла? Скарадзь — зануда, нудзіла. Усю душу мне дастала гэная скарадзь сваёй нудзьгой. Скарбёнка — скарбонка. Грошы, колькі было, у скарбёнку ўкінула. Скаронік — кладаўшчык. Ейны мужык на базі скаронікам робіць. Скаржыцца — скардзіцца, наракаць. Радзіўшы дзетак, мушу старыцца, Гаруючы гора, мушу скаржыцца. Скароміна— тлушч, сала, масла. Пасцілі-пасцілі, a пасля аскароміліся, знайшлася й скароміна. Скастрыць — вылегчыць, выкласці. Тады воліка скастрылі. Скасурыцца — паглядзець скоса, скасавурыцца. Яна толькі скасурыцца — i досіць, малец у яе пад слухом. Скатаваць — замучыць, наздзекавацца. Яны яго скатавалі — чуць жывым пусцілі. Склезень— ледзь жывы, змарнелы. Склезень, дый толькі, адна скура ды скабы. Склёпіста — зладжана, падагнана, прадумана. Трэба ж, каб было склёпіста. Скняга — скнара. Скняга над кажнай капейкай трасецца. Скорчыцца— сканаць. Ждуць, пакуль я скорчуся. Скрабацца — корпацца. Паціхеньку каля дому скрабаўся. Скрогат — скрыгат, скрыгатанне. Ад скрогату пустых жорнаў цела шэрхла
Дадатковыя словы
скарбнік, скарбнікам, скасўрыцца
1 👁