Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Скружніцца — скруціцца, стуліцца. Воўка лёг на дзвярыну, скружніўся й заснуў. Скрузонне — наваколле, свет. На дварэ такая завіруха ўзнялася, што, здаецца, усё скрузоння праваліцца. Скрыпець — ліпець. Жывець жа, скрыпіць, як кола нямазаная. Скукарэжыць— скруціць, сагнуць. Якскукарэжыла галаву й плечы болямі, не разагнуцца. Скуматы — шматкі, кавалачкі, акраўкі. Нічога з гэтых скуматоў не пашыіш. Скумаціць — шкуматаць, клычыць. Прышлі, а сабака авечку скумаціць. Скупаваць — скнарыцца, скупіцца. Скупы скупуіць, а чорт мех гатуіць. Скупінда — скупы, сквапны. У гэтай скупінды зімой лёду не разжывешся. Скуралуп — жывадзёр; яшчэ — сквапны, бязлітасны. Той скуралуп i з жывога й з мёртвага скуру злупіць, абы грошы. Слаба— мала. У мяне дробязі слаба, трошкі буйнейших грошы ёсь. Слабіна — слабак. Такая слабіна — вецер валіць яго. Следнічок — след. Нядаўна зайчык праскакаў, яшчэ следнічок цэлы. Слізгота — слізкасць, коўзкасць. Абы глынуць, пацягнуўся па такой слізгоці. Слінявіць — імжыць, макрэць. Пашоў слінявіць дождж узноў. Слушны — паслухмяны. Сынок у мяне слушны, што скажу, робіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

слўшны
3 👁
 ◀  / 390  ▶