Сляпінда, сляпур, сляпея — падслепаваты (naгардліва). Сляпінда сляпіндой, a грошы бачыць. Што добрага ў гэтым слепуру? Сляпцы — слепаватыя, слабыявочы. Пляцвялікі, ды што я ўбачу сваімі сляпцамі. Смаласкіп — смалакурня. Усё лета на смаласкіпі робіў. Смаркулька — газоўка. Бацька рана смаркульку запаліць, начысціць бульбы й надзярэць, a потым мама устаніць. Смуголы — блякла-чырвоны, ружаваты. Смуголая ўся скрозь морква, яна далікатная, псуецца. Смуголь — загарэлы, зрудзелы на сонцы. А мой жа ты смугалёк, гарыш, як вугалёк. Смыль, смылень — паленае, смылелае. Смыллю смярдзіць — дыхаць нечым. Кінь ты гэты смылень у вогнішча. Смычыць — хутка йграцъ на скрыпцы. Піліп так смычыць, ногі самі ў скокі йдуць. От смычыць! Смяляк — смелы, небаязкі. Не пабаіцца смяляк выцадзіць самагонкі гляк. Смяхуха — смяшлівая, рагатуха, весялуха. Такая смяхуха — звініць i звініць. Сняжшца — снег з вадой. А на балоці сняжніца— ні падыйсці, ні пад'ехаць. Сонніца — санлівасць, сон. Сонніца напала на яго, ідзець i спіць. Сопкая — разварыстая (npa бульбу). Сопкай бульбы купілі, адно аб'ядзенне. Соснік — хвойнік, сасоннік. 3 сосніку паздзірана кара машынамі
Дадатковыя словы
абядзенне, падехаць, сляпўр, смяхўха
0 👁